“…зменлівай прыроды настроі…” Выстава лірычнага пейзажа Фелікса Гумена

Калі вы жадаеце адчуць веснавы настрой ці подых гразы, убачыць восеньскі лістапад ці апошні снег, апынуцца ціхім летнім вечарам у азёрным краі ці зімовай ноччу ў заснежаным лесе, тады Віцебскі мастацкі музей запрашае Вас на выставу лірычнага пейзажа Фелікса Гумена “…зменлівай прыроды настроі…”.

Разнастайныя праявы прыроды, яе характар – лірычны ці сумны, спакойны ці імклівы, – мастак яскрава і ўпэўнена малюе на працягу ўсёй сваёй творчай дзейнасці.

Пейзажныя выявы розных гадоў творчасці, якія экспануюцца на выставе, адрозніваюцца манерай, але заўсёды эмацыянальныя і свабодныя ў выкананні.

Раннія акварэлі Ф.Ф. Гумена прыкметны сваёй мнагаслойнасцю, вытанчаннасцю і дакладнасцю. У творах “Ржаное поле”, “Слабодка”, “Апошні снег” (1970 – 1980 гг.) мастак падкрэслівае жывую сілу прыроды, перадае адчуванні, роздумы, уласцівыя тонкаму назіральніку. Але, ў той жа час, працы пазбаўлены ілюстратыўнай апісальнасці і, наогул, па каляровай разнастайнасці гэтыя акварэлі набліжаюцца да жывапісу.

Творы апошніх гадоў творчасці Фелікса Гумена яркія, экспрэсіўныя, блізкія да жывапіснага прыёму “a la prima”, пры якім на паперу адразу наносіцца колер неабходнай насычанасці. Так, напрыклад, выразна выкарыстаны колер у працах, якія адлюстроўваюць восень: “Віцебшчына. Восень на раке Чэрніца”, “Пад небам верасня”. Яскравыя плямы чырвонага, жоўтага, зялёнага раскрываюць багацце каляровай палітры кастрычніцкага надвор’я. Амаль манахромная зіма ў творы “Лютаўская адліга” падкупае сваёй распавядальнасцю і графічнасцю. Творы з выявамі вячэрняга неба “Вечар ля возера”, “У азёрным краі” ўражваюць сваёй дэкаратыўнасцю, насычанасцю, якія дасягаюцца выкарыстаннем чыстага акварэльнага тона. Дарэчы, менавіта колер стварае ў работах рэальнае ўспрыманне заходу сонца. Высокае неба, белыя аблокі, прастора і прыгажосць летняга пейзажа прадстаюць у акварэлях “У летніх промнях”, “Гразавое неба чэрвеня”.

Фелікс Гумен, заўсёды выразны і неардынарны, на дадзенай выставе прадстае перад гледачом як творца, які з дапамогай кампазіцыі, чысціні колеру, рэальнай выявы, дае магчымасць убачыць і адчуць прыгажосць роднай зямлі.

Святлана Кот магістр мастацтваў,

навуковы супрацоўнік.

Выстава будзе працаваць да канца 2011 года.

АФІША
Да 20-годдзя беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін

2 красавіка 2012 г. ў ратушы адчынілася фотавыстава, прысвечаная 20-годдзю беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін, падрыхтаваная Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Беларусь і Кітай – маюць сваю шматвяковую гісторыю, сваю культуру і традыцыі, аднак моцныя сяброўскія адносіны толькі сёння набываюць сваю сілу. 20 студзеня 1992 г. краіны афіцыяльна ўстанавілі дыпламатычныя адносіны. На працягу 20 гадоў абедзве [...]

ІV Нацыянальная выстаўка наіўнага мастацтва “INSITA – 2012”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала

З 3 красавіка па 5 мая 2012 года у Музеі Марка Шагала, Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і Віцебскім абласным краязнаўчым музеі праходзе ІV Нацыянальная выстаўка наіўнага мастацтва “INSITA – 2012”. Наіўнае мастацтва, альбо мастацтва insita (прыроджанае) з'яўляюцца часткай больш шырэйшага паняцця мастацтва прымітыва (першаснага, архаічнага, дакласічнага). У экспазіцыях трох раздзелаў суседнічаюць творы як [...]

Мастацкія школы Еўропы

У віцебскім Мастацкім музеі працягваецца ажыццяўленне праекта “Мастацкія школы Еўропы”. З 15 сакавіка па 5 красавіка 2012 года у наведвальнікаў музея ёсць магчымасць пазнаёміцца з творчасцю двух выкладчыкаў знакамітай Строганаўскай акадэміі. Выстава “МОЯ СТРАНА” прадстаўляе творы мастака, члена Саюза мастакоў Расіі, дацэнта кафедры акадэмічнага малюнка Радзівонава Андрэя Ягоравіча. У экспазіцыю ўвайшлі акварэльныя пейзажы. Лісты спакойныя [...]