“Аўталітаграфія” Выстава А.В.Кулініча

Выставу прадстаўляе заслужаны мастак Расіі, дырэктар галерэі “Дом Кулініча” (г.Масква) Анатоль Васільевіч Кулініч.

А.В.Кулініч нарадзіўся ў 1949 годзе. У 1970 г. скончыў Маскоўскае мастацкае вучылішча “Памяці 1905 года”. З 1975 г. – сябра аб’яднання маладых мастакоў і мастацтвазнаўцаў МАСМ. У 1982 г. быў прыняты ў сябры Саюза мастакоў СССР. З 1988 г. – сябра творчага аб’яднання “ІНЗЕР”, арганізатар і кіраўнік таварыства мастакоў “Фенікс”. У 2001 г. стварыў галерэю “Дом Кулініча”. У 2003 г. стаў уладальнікам Гран-пры Міжнароднага Мальційскага біенале выяўленчых мастацтв (Мальта, Валета). У 2006 г. быў узнагароджаны срэбраным медалём Акадэміі Мастацтваў Расіі за цыкл аўталітаграфій “Разважанні аб жыцці”.

Працуе у галіне станковага і манументальнага жывапісу, станковай і кніжнай графікі.

На дадзенай выставе прадстаўлена рэтраспектыва творчасці А.В.Кулініча з пачатку 1970-х гадоў, экспануюцца каляровыя аўталітаграфіі з серый “Гісторыя Спаса-Каменнага манастыра”, “Гісторыя Кірыла-Белазерскага манастыра”, “Птушкі-жывёлы”, “Разважанні аб жыцці”.

А.В.Кулініч – мастак-філосаф, які разважае аб жыцці, людзях, вечным, валодае непаўторным творчым почыркам, вялікай і смелай фантазіяй. Пошук праўды стаў для яго амаль не самым галоўным ў творчасці. Яго мастацтва прываблівае дабрынёй і сардэчнасцю. Нават у гратэскавых публіцыстычных працах угадваецца спагадлівая, шчырая душа, светлы характар мастака.

Творам А.В.Кулініча ўласціва ўнутраная рухомасць. Глядача паражае прыгажосць самой каларыстычная структуры. Разнастайныя адценні блакітнага колеру спалучаюцца з чырвоным, з раскошнай жоўта-охрыстай гамай і снежнай белізной. Ад гэтага творы мастака незвычайна ўрачысты.

За час творчай дзейнасці А.В.Кулініч з’яўляецца аўтарам і ўдзельнікам больш за 470 групавых і 48 персанальных выстаў у Расіі і за яе межамі.

Яго творы знаходзяцца ў Дзяржаўнай Трэццякоўскай галерэі, Дзяржаўным музеі выяўленчых мастацтваў імя А.С.Пушкіна, Музеі сучаснага мастацтва (г.Масква), у шматлікіх рэгіянальных мастацкіх музеях Расіі, музеях Мальты і Балгарыі, у прыватных калекцыях еўрапейскіх краін, ЗША, Канады, Індыі і інш.

Шмат год А.В.Кулініч удзельнічае ў дабрачынных аўкцыёнах вядомых аўкцыённых дамоў, сродкі ад якіх ідуць на лячэнне дзяцей.

Выстава А.В.Кулініча “Аўталітаграфія” працуе да 13 лістапада.

АФІША
Да 20-годдзя беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін

2 красавіка 2012 г. ў ратушы адчынілася фотавыстава, прысвечаная 20-годдзю беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін, падрыхтаваная Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Беларусь і Кітай – маюць сваю шматвяковую гісторыю, сваю культуру і традыцыі, аднак моцныя сяброўскія адносіны толькі сёння набываюць сваю сілу. 20 студзеня 1992 г. краіны афіцыяльна ўстанавілі дыпламатычныя адносіны. На працягу 20 гадоў абедзве [...]

ІV Нацыянальная выстаўка наіўнага мастацтва “INSITA – 2012”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала

З 3 красавіка па 5 мая 2012 года у Музеі Марка Шагала, Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і Віцебскім абласным краязнаўчым музеі праходзе ІV Нацыянальная выстаўка наіўнага мастацтва “INSITA – 2012”. Наіўнае мастацтва, альбо мастацтва insita (прыроджанае) з'яўляюцца часткай больш шырэйшага паняцця мастацтва прымітыва (першаснага, архаічнага, дакласічнага). У экспазіцыях трох раздзелаў суседнічаюць творы як [...]

Мастацкія школы Еўропы

У віцебскім Мастацкім музеі працягваецца ажыццяўленне праекта “Мастацкія школы Еўропы”. З 15 сакавіка па 5 красавіка 2012 года у наведвальнікаў музея ёсць магчымасць пазнаёміцца з творчасцю двух выкладчыкаў знакамітай Строганаўскай акадэміі. Выстава “МОЯ СТРАНА” прадстаўляе творы мастака, члена Саюза мастакоў Расіі, дацэнта кафедры акадэмічнага малюнка Радзівонава Андрэя Ягоравіча. У экспазіцыю ўвайшлі акварэльныя пейзажы. Лісты спакойныя [...]