Антропология архитектурного наследия: взгляд на Беларусь

18 красавіка 2011 г. у 15.00 у Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (Ратуша) адбудзецца прэзентацыя кнігі Сцяпана Стурэйкі
«Антропология архитектурного наследия: взгляд на Беларусь».
Генеральная асамблея ЮНЭСКА ў ліпені 1983 года адобрыла прапанову Міжнароднага савета па пытаннях аховы помнікаў і славаутых месцаў і ўстанавіла Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў (Дзень сусветнай спадчыны), які святкуецца штогод 18 красавіка і садзейнічае прыцягванню увагі сусветнай грамадскасці да яшчэ не вырашаных праблем аховы сусветнай культурнай спадчыны.
З вышэй адзначанай нагоды у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі 18 красавіка адбудзецца прэзентацыя кнігі Стурэйка Сцяпана Андрэевіча — аспіратна кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў гістрычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта – «Антропология архитектурного наследия: взгляд на Беларусь» (Мінск, 2010). Выданне для Беларусі ўнікальнае. Гэта па-сутнасці спроба ўпершыню спалучыць тэорыю і практыку захавання нашай спадчыны ў межах сучаснай Рэспублікі Беларусь, спроба параўнаць беларускі досвед з еўрапейскім, спроба вызначыць магістральныя шляхі захвання і рэнавацыі гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны па галоўных накірунках (палацава-замкавая архітэктура, драўляная забудова і г.д.).

АФІША
Да 20-годдзя беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін

2 красавіка 2012 г. ў ратушы адчынілася фотавыстава, прысвечаная 20-годдзю беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін, падрыхтаваная Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Беларусь і Кітай – маюць сваю шматвяковую гісторыю, сваю культуру і традыцыі, аднак моцныя сяброўскія адносіны толькі сёння набываюць сваю сілу. 20 студзеня 1992 г. краіны афіцыяльна ўстанавілі дыпламатычныя адносіны. На працягу 20 гадоў абедзве [...]

ІV Нацыянальная выстаўка наіўнага мастацтва “INSITA – 2012”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала

З 3 красавіка па 5 мая 2012 года у Музеі Марка Шагала, Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і Віцебскім абласным краязнаўчым музеі праходзе ІV Нацыянальная выстаўка наіўнага мастацтва “INSITA – 2012”. Наіўнае мастацтва, альбо мастацтва insita (прыроджанае) з'яўляюцца часткай больш шырэйшага паняцця мастацтва прымітыва (першаснага, архаічнага, дакласічнага). У экспазіцыях трох раздзелаў суседнічаюць творы як [...]

Мастацкія школы Еўропы

У віцебскім Мастацкім музеі працягваецца ажыццяўленне праекта “Мастацкія школы Еўропы”. З 15 сакавіка па 5 красавіка 2012 года у наведвальнікаў музея ёсць магчымасць пазнаёміцца з творчасцю двух выкладчыкаў знакамітай Строганаўскай акадэміі. Выстава “МОЯ СТРАНА” прадстаўляе творы мастака, члена Саюза мастакоў Расіі, дацэнта кафедры акадэмічнага малюнка Радзівонава Андрэя Ягоравіча. У экспазіцыю ўвайшлі акварэльныя пейзажы. Лісты спакойныя [...]