Антыкварыят. Парцэляна. Шкло. Сувеніры

ДПМ. Антыкварыят

Вылучана некалькі калекцый і асабных прадметаў. Калекцыі курыльных люлек з дрэва, косці, гліны; чубукоў; вышытых пацеркамі, упрыгожаных бурштынам медных табакерак. Калекцыя гадзіннікаў, званочкаў з бронзы, посуд, пісьмовыя прыборы, вазы, бюсты і статуэткі дзяржаўных дзеячоў, каранаваных асобаў, падсвечнікі, рамкі для фатаздымкаў, шкатулкі і іншыя прадметы. У калекцыя 501 адзінка асноўнага фонду.

Шкло. Парцэляна

Складаецца з узораў посуду і парцэлянавай пластыкі: парцэляна Расіі ХІХ ст. таварыства М. С. Кузняцова, парцэляна Імператарскага і прыватнага заводаў; парцэляна Кітая, Нямеччыны, Аўстрыі, заводаў Францыі, Італіі, Англіі, Галандыі і інш.; парцэляна СССР – Ленінградскі, Наўгародскі, Мінскі і іншыя заводы; парцэляна Кітая ХХ ст., заводы Польшчы, Чэхаславакіі.

У калекцыі «Шкло» прадметы размеркаваныя па наступным тэмам: беларускае шкло; шкло НалібоцкаУрэцкае шкло-Урэцкіх мануфактур ХІХ ст., шкло беларускіх заводаў ХІХ ст.; шкло Расіі ХІХ – ХХ стст.; шкло з Еўропы ХІХ ст. Калекцыя бутэлек: віцебскія ўзоры (шклозавод «Ноўка»), пляшкі канца ХІХ – пачатку ХХ стст. (да 1917 г.), пляшкі ХХ ст. (1917 – 1940-я гг.; 1950 – 2000-я гг.); аптэкарскі посуд, парфумерны посуд ХІХ – ХХ стст. Калекцыя елачных упрыгожванняў сяр. ХХ ст. У калекцыі «Шкло. Парцэляна» 1389 адзінак асноўнага фонду.

У калекцыі «Сувеніры. Падарункі» прадстаўленыя спартовыя кубкі, вазы, панно, медалі настольныя, сувеніры ў выглядзе цацак, бюсты, шкатулкі, сувенірныя ключы, макет тэхнікі і інш. У калекцыі 244 адзінкі асноўнага фонду.

АФІША
Да 20-годдзя беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін

2 красавіка 2012 г. ў ратушы адчынілася фотавыстава, прысвечаная 20-годдзю беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін, падрыхтаваная Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Беларусь і Кітай – маюць сваю шматвяковую гісторыю, сваю культуру і традыцыі, аднак моцныя сяброўскія адносіны толькі сёння набываюць сваю сілу. 20 студзеня 1992 г. краіны афіцыяльна ўстанавілі дыпламатычныя адносіны. На працягу 20 гадоў абедзве [...]

ІV Нацыянальная выстаўка наіўнага мастацтва “INSITA – 2012”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала

З 3 красавіка па 5 мая 2012 года у Музеі Марка Шагала, Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і Віцебскім абласным краязнаўчым музеі праходзе ІV Нацыянальная выстаўка наіўнага мастацтва “INSITA – 2012”. Наіўнае мастацтва, альбо мастацтва insita (прыроджанае) з'яўляюцца часткай больш шырэйшага паняцця мастацтва прымітыва (першаснага, архаічнага, дакласічнага). У экспазіцыях трох раздзелаў суседнічаюць творы як [...]

Мастацкія школы Еўропы

У віцебскім Мастацкім музеі працягваецца ажыццяўленне праекта “Мастацкія школы Еўропы”. З 15 сакавіка па 5 красавіка 2012 года у наведвальнікаў музея ёсць магчымасць пазнаёміцца з творчасцю двух выкладчыкаў знакамітай Строганаўскай акадэміі. Выстава “МОЯ СТРАНА” прадстаўляе творы мастака, члена Саюза мастакоў Расіі, дацэнта кафедры акадэмічнага малюнка Радзівонава Андрэя Ягоравіча. У экспазіцыю ўвайшлі акварэльныя пейзажы. Лісты спакойныя [...]