З 18 па 30 сакавіка, Ратуша
Выстава мініяцюры, прысвечаная іранскаму Новаму году – святу Ноўруз – адчынецца ў восьмай зале Ратушы 18 сакавіка а трэцяй гадзіне ўдзень. Аўтар работ – Фэрэштэ Азарбані. Мастачка нарадзілася ў 1968 г. у г. Шахрэкурд, адным з цэнтральных гарадоў Іранскай Рэспублікі. З 1982 г. Фэрэштэ вучылася ва універсітэце “Альзарха” на спецыяльнасці “Мастацтва”, дзе пасля доўгіх творчых пошукаў і прыйшла да мініяцюры.
Фэрэштэ Азарбані ўдзельнічала ў больш за 40 выставах у Іране, а таксама за мяжою — ў Азербайджане, Арменіі, Алжыры, Арабскіх Эміратах. Сярод іншага, выкладала мастацтва мініяцюры ў Дзяржаўным універсітэце ў Арменіі.
У дзень адкрыцця выставы ў зале музычнага вучылішча ім. І.І. Салерцінскага адбудзецца канцэрт іранскай музычнай групы “Персія”.

