Канферэнцыя «Актуальныя праблемы крыніцазнаўства айчыннай гісторыі»

Гістарычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Віцебскі абласны краязнаўчы музей і Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці 6-7 кастрычніка  2011 г. праводзяць міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Актуальныя праблемы крыніцазнаўства айчыннай гісторыі». Аргкамітэт запрашае прыняць удзел у рабоце канферэнцыі.

АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ РАБОТЫ:

  1. Праблемы тэорыі і методыкі крыніцазнаўства.
  2. Уплыў новых метадалагічных падыходаў на практыку гістарычных даследаванняў.
  3. Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны.
  4. Развіццё крыніцазнаўства гісторыі Беларусі (XIX—ХХI стст.).
  5. Крыніцы па гісторыі Беларусі і суседніх краін ад старажытнасці да сучаснасці.
  6. Пісьмовыя крыніцы ў фондах архіваў: праблемы захавання, выкарыстання і вывучэння.
  7. Музейныя прадметы і калекцыі як крыніцы па айчыннай гісторыі.
  8. Кніга як гістарычная крыніца.
  9. Крыніцы па царкоўнай гісторыі.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 15 жніўня 2011 г. накіраваць аргкамітэту тэкст даклада і заяўку з абавязковым указаннем наступных звестак пра аўтара:

  • прозвішча, імя, імя па бацьку;
  • вучоная ступень, званне;
  • месца працы, пасада;
  • паштовы адрас (службовы і хатні);
  • тэлефон з указаннем кода горада;
  • E-mail;
  • Тэма даклада.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўключэння ў праграму. Адхіленыя матэрыялы, якія не адпавядаюць навуковаму ўзроўню і тэматыцы канферэнцыі, не вяртаюцца.

Персанальныя запрашэнні будуць дасланы ў верасні 2011  г.

Зборнік матэрыялаў плануецца выдаць да пачатку работы канферэнцыі. Умовы аплаты арганізацыйнага ўнёску будуць паведамлены ў запрашэнні. Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне нясуць камандзіруючыя арганізацыі.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.

АФАРМЛЕННЕ ТЭКСТУ:

Аб'ём – да 5 поўных старонак праз 1 міжрадковы інтэрвал на аркушы А4. Палі – 25 мм з усіх бакоў. Тэкст набіраецца шрыфтам Times New Roman, кегль – 14 пт. Абзац – 1,25 см.

Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку, бібліяграфічнае апісанне – у адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК Рэспублікі Беларусь. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках: [1, с. 55].

Тэксты дакладаў просім дасылаць ў электронным выглядзе ў рэдактары MS Word для Windows па электроннай пошце на адрасы: kajuga@list.ru, dulov_78@mail.ru, a таксама ў раздрукаваным выглядзе. Раздрукаваны асобнік абавязкова падпісваецца аўтарам у канцы тэксту.

КАНТАКТНЫ АДРАС

Рэспубліка Беларусь. 210038, г. Віцебск, Маскоўскі пр-т, 33. ВДУ імя П.М. Машэрава, гістарычны факультэт.
Тэл. (+375 212) 21-97-38.
E-mail: kajuga@list.ru, dulov_78@mail.ru

Каардынатары:

Дулаў Анатоль Мікалаевіч, тэл.: (+375 29) 668 58 07
Юрчак Дзяніс Валер’евіч, тэл.: (+375 29) 716 74 20

АФІША
Выстава касцюмаў нацыянальных меншасцей Кітая  «Хай квітнеюць сто кветак...»

У Віцебскім абластным краязнаўчым музее адбылося адкрыцце незвычайнай выставы кастюмаў нацыянальных меншасцей Кітая «Хай квітнеюць сто кветак...». Кітай – шматнацыянальная дзяржава са старажытнай гісторыяй, краіна, якая зачароўвае сваёй нестандартнасцю, краіна сучасных тэхналогій, існуючых у гармоніі з багатай унікальнай гістарычнай спадчынай. У Кітае жывуць каля 55 розных народнасцей – кожная са сваімі збычаямі, нацыянальнымі касцюмамі і, [...]

З 12 кастрычніка па 10 лістапада 2011 года ў Віцебскім мастацкім музеі працуе рэтраспектыўная выстава твораў Генадзя Лебедзева “ВОБРАЗЫ МІНУЎШЧЫНЫ”

Лебедзеў Генадзь Пятровіч (29.12.1938 Витебск — 14.11.1999 Витебск) – беларускі мастацтвазнаўца, краязнаўца, гісторык мастацтва, мастак. Скончыў Віцебскае мастацка-графічнае педвучылішча (І959), факультэт тэорыі і гісторыі мастацтваў Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры ім. І.Я.Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР (1980). Даследаваў творчасць Ф.Скарыны, старажытна-беларускае мастацтва, аўтар артыкулаў у Беларускай Энцыклапедыі (выд.І970-х), “Зборы помнікаў гісторыі і культуры. Віцебская вобласць"(І985), у зборніку [...]

Выстава жывапісу Ўладзіміра Восіпава

Да ўвагі наведвальнікаў творы мастака, напісаныя ў перыяд 2000—2011 гадоў, поўныя сімвалічнай вобразнасці, развагі над праблемамі чалавечага быцця і чалавечых узаемаадносін. Уладзімір Восіпаў – сябра Таварыства вольных мастакоў Санкт-Пецярбурга з 1988 года, сябра Беларускага Саюза Мастакоў з 2007 года, працуе ў станковым жывапісе, ў жанрах нацюрморта і тэматычнай карціны, звяртаецца да рэлігійных сюжэтаў і міфалогіі. [...]