Казкi зiмовага лесу

Навагодняе свята для дзяцей ў Краязнаўчым музеі

З сярэдзіны снежня УК “Віцебскі абласны краязнаўчы музей” ажыццяўляе правядзенне навагодніх заняткаў-свят “Казкі зімовага леса”. На занятках дзеці трапляюць у незвычайны свет зімовай прыроды, знаёмяцца з тым, як зімуюць лясныя жыхары – жывёлы і птушкі. Казачныя героі, Дзед Мароз, Снягурка, Мяцеліца, Гаспадарка лесу і Сарока, дапамагаюць ім ў атрыманні гэтых ведаў і праводзяць цікавыя гульні.

Мерапрыемства выклікае цікаўнасць не толькі ў малодшых школьнікаў, але і ў дзетак дашкольнага ўзросту, якія наведваюць яго разам з бацькамі.

Заняткі-святы “Казкі зімовага леса” будуць праводзіцца да сярэдзіны студзеня.

Заяўкі прымаюцца па тэлефоне: 36-05-87

Шчыра запрашаем!

АФІША
Выстава касцюмаў нацыянальных меншасцей Кітая  «Хай квітнеюць сто кветак...»

У Віцебскім абластным краязнаўчым музее адбылося адкрыцце незвычайнай выставы кастюмаў нацыянальных меншасцей Кітая «Хай квітнеюць сто кветак...». Кітай – шматнацыянальная дзяржава са старажытнай гісторыяй, краіна, якая зачароўвае сваёй нестандартнасцю, краіна сучасных тэхналогій, існуючых у гармоніі з багатай унікальнай гістарычнай спадчынай. У Кітае жывуць каля 55 розных народнасцей – кожная са сваімі збычаямі, нацыянальнымі касцюмамі і, [...]

З 12 кастрычніка па 10 лістапада 2011 года ў Віцебскім мастацкім музеі працуе рэтраспектыўная выстава твораў Генадзя Лебедзева “ВОБРАЗЫ МІНУЎШЧЫНЫ”

Лебедзеў Генадзь Пятровіч (29.12.1938 Витебск — 14.11.1999 Витебск) – беларускі мастацтвазнаўца, краязнаўца, гісторык мастацтва, мастак. Скончыў Віцебскае мастацка-графічнае педвучылішча (І959), факультэт тэорыі і гісторыі мастацтваў Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры ім. І.Я.Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР (1980). Даследаваў творчасць Ф.Скарыны, старажытна-беларускае мастацтва, аўтар артыкулаў у Беларускай Энцыклапедыі (выд.І970-х), “Зборы помнікаў гісторыі і культуры. Віцебская вобласць"(І985), у зборніку [...]

Выстава жывапісу Ўладзіміра Восіпава

Да ўвагі наведвальнікаў творы мастака, напісаныя ў перыяд 2000—2011 гадоў, поўныя сімвалічнай вобразнасці, развагі над праблемамі чалавечага быцця і чалавечых узаемаадносін. Уладзімір Восіпаў – сябра Таварыства вольных мастакоў Санкт-Пецярбурга з 1988 года, сябра Беларускага Саюза Мастакоў з 2007 года, працуе ў станковым жывапісе, ў жанрах нацюрморта і тэматычнай карціны, звяртаецца да рэлігійных сюжэтаў і міфалогіі. [...]