Рэстаўрацыйная майстэрня

З 1993 г. у Мастацкім музее працуе майстэрня па рэстаўрацыі станковага алейнага жывапісу, эталонам працы якой з'яўляецца методыка Усерасійскага мастацкага навукова-рэстаўрацыйнага цэнтру імя І.Э. Грабара (УМНРЦ ім. І.Э. Грабара). У аснове методыкі ляжаць беражлівыя і паважныя адносіны да аўтара карціны, імкненне выявіць і захаваць усё, што адносіцца да ягонай першапачатковай задумы.

Праца рэстаўратара вядзецца па трох накірунках:
1) кансервацыя і нагляд за калекцыямі;
2) касметычная і выставачная рэстаўрацыя;
3) складаная навукова-рэстаўрацыйная дзейнасць.

Вельмі важным аспектам пры рэстаўрацыі з'яўляецца сістэматычнае вядзенне рэстаўрацыйнай дакументацыі. На кожную карціну складаецца індывідуальны пашпарт, які ўключае ў сябе: фатаздымкі да, падчас і пасля рэстаўрацыі; схемы; малюнкі страт асновы і да т. п.; вынікі даследаванняў.

Назапашаны досвед рэстаўрацыі на розных асновах: фанера, палатно, картон, папера, метал, лінолеум, І. Рэпін. Божая Маці з немаўля, 1896 г. дзвюхбаковыя карціны. Да прыкладу:

  • Рэпін І.Я. Дэзертыр (лінолеум/алей);
  • Рэпін І.Я. Хрыстос і Божая Маці (метал/алей);
  • Пэн Ю.М. Нацюрморт. Кветкі (папера/алей);
  • Каровін К. Кастрычнік (палатно/алей) і шмат якія іншыя.

У працы паспяхова прымяняюцца матэрыялы, распрацаваныя ў Дзяржаўным навукова-даследчым інстытуце рэстаўрацыі г. Масквы.

Сярод найбольш важных і доўгатэрміновых распрацовак майстэрні варта адзначыць калекцыю работ Ю.М. Пэна, якія, цалкам зруйнаваныя, у аварыйным стане, былі вернутыя музею ў 1992 г. Сёння калекцыя практычна цалкам адноўленая з прымяненнем метадаў навуковай рэстаўрацыі і хіміка-фізічных даследаванняў лабараторыі УМНРЦ. Выдадзены каталог Пэна, адкрыта экспазіцыя яго прац, якія упершыню паўстаўлі перад наведвальнікамі музея. У рэстаўрацыйнай майстэрні праца вядзецца мастаком-рэстаўратарам вышэйшай катэгорыі Кегелевым Ю.А., які паспяхова карыстаецца навуковымі методыкамі, атрыманымі падчас навучання з 1994 па 2004 гг. ва УМНРЦ ім. І. Э. Грабара.

АФІША
Да 20-годдзя беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін

2 красавіка 2012 г. ў ратушы адчынілася фотавыстава, прысвечаная 20-годдзю беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін, падрыхтаваная Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Беларусь і Кітай – маюць сваю шматвяковую гісторыю, сваю культуру і традыцыі, аднак моцныя сяброўскія адносіны толькі сёння набываюць сваю сілу. 20 студзеня 1992 г. краіны афіцыяльна ўстанавілі дыпламатычныя адносіны. На працягу 20 гадоў абедзве [...]

ІV Нацыянальная выстаўка наіўнага мастацтва “INSITA – 2012”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала

З 3 красавіка па 5 мая 2012 года у Музеі Марка Шагала, Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і Віцебскім абласным краязнаўчым музеі праходзе ІV Нацыянальная выстаўка наіўнага мастацтва “INSITA – 2012”. Наіўнае мастацтва, альбо мастацтва insita (прыроджанае) з'яўляюцца часткай больш шырэйшага паняцця мастацтва прымітыва (першаснага, архаічнага, дакласічнага). У экспазіцыях трох раздзелаў суседнічаюць творы як [...]

Мастацкія школы Еўропы

У віцебскім Мастацкім музеі працягваецца ажыццяўленне праекта “Мастацкія школы Еўропы”. З 15 сакавіка па 5 красавіка 2012 года у наведвальнікаў музея ёсць магчымасць пазнаёміцца з творчасцю двух выкладчыкаў знакамітай Строганаўскай акадэміі. Выстава “МОЯ СТРАНА” прадстаўляе творы мастака, члена Саюза мастакоў Расіі, дацэнта кафедры акадэмічнага малюнка Радзівонава Андрэя Ягоравіча. У экспазіцыю ўвайшлі акварэльныя пейзажы. Лісты спакойныя [...]