Экспазіцыя размешчаная ў дзвюх залах (агульная плошча 67 кв. м) першага паверха ратушы. У іх экспануецца каля 1000 сапраўдных прадметаў, знойдзеных падчас археалагічных раскопак. Самаму старажытнаму з іх (не улічваючы каменнай сякеры ІІ тыс да н.э., якая выкарыстоўвалася ў якасці амулета-абярэга) 2500 гадоў, самаму маладому – 600.
Выстава «Абаронцы Айчыны» распавядае аб гераічнай барацьбе савецкіх ваяроў, падпольшчыкаў, партызанаў, жыхароў Віцебску на падставе сапраўдных дакументаў і матэрыялаў, якія прадстаўленыя ў чатырох залах экспазіцыі. Віцебшчына апынулася ў цэнтры падзей Вялікай Айчыннай вайны. Фатаграфіі ваяроў, апалчэнцаў, усё афармленне першай залы экспазіцыі дазваляюць даведацца аб баявых дзеяннях, якія адбываліся на пачатку ліпеня 1941 г. пад Віцебскам. [...]
Экспазіцыя размешчаная ў падвалах будынку Віцебскай духоўнай вучэльні, у якой падчас нямецка-фашыстскай акупацыі Віцебску, а менавіта са жніўня 1941 г. па снежань 1943 г., размяшчалася аператыўная каманда службы бяспекі (СД-9). На верхніх паверхах будынку размяшчаліся кабінеты, дзе вяліся катаванні і допыты, у падвалах знаходзіліся камеры для вязняў. Па няпоўным дадзеным толькі за перыяд з 18 [...]
