Музыкальны вечар да 80-годдзя У. С. Караткевіча

11 снежня 2010 года ў межах выставы “Старыя беларускія хронікі” у Віцебскім краязнаўчым музеі, прымеркаванай да 80-годдзя У. С. Караткевіча, адбылася музычна-гістарычная імпрэза Рыцары сумлення і свабоды. Песні філаматаў і філарэтаў і песні на вершы Караткевіча”.

У выкананні гасцей з Мінска – барда Аляксея Жбанава і прафесійнага спевака, выпускніка Беларускай акадэміі музыкі Сяргея Клачкова – прагучалі ўнікальныя студэнцкія песні першай чвэрці XIX стагоддзя, шырока вядомыя ў свой час у колах студэнтаў Віленскага ўніверсітэта, сяброў таемных таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Аўтарамі слоў да гэтых песняў з’яўляюцца Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан, Антон Эдвард Адынец, а аўтэнтычныя мелодыі ўзноўленыя па рукапісным нотным сшытку Брыгіды Свентажэцкай, які быў нядаўна знойдзены ў адным з архіваў Вільні беларускім музыказнаўцам Святленай Немагай. Пераклады польскамоўных тэкстаў на беларускую мову ажыццёўлены К. Цвіркам, В. Сёмухам і А. Жбанавым.

Падчас імпрэзы шырокая глядацкая аўдыторыя – ад студэнтаў віцебскіх ВНУ да музейных супрацоўнікаў – пазнаёмілася з велічнай і драматычнай гісторыяй таварыстваў філаматаў і філарэтаў, а таксама з лёсамі іх асобных прадстаўнікоў. Гледачы частаваліся смачным малаком, як гэта было прынята на філарэцкіх “маёўках”.

У другой палове вечарыны, прысвечанай непасрэдна памяці Уладзіміра Караткевіча, з яркімі ўспамінамі пра пісьменніка выступіў вядомы віцебскі паэт Давід Сімановіч, які працытаваў ліст Караткевіча, напісаны падчас настаўніцкай працы ў Воршы. Прагучалі любімая народная песня Уладзіміра Сямёнавіча “Ой косю мой, косю”, творы А.Жбанава і С.Клачкова на вершы У. Караткевіча, цёпла сустрэтыя публікай.

Нягледзячы на тое, што імпрэза цягнулася больш за дзве гадзіны, віцебскія аматары гісторыі і паэзіі не хацелі разыходзіцца і пасля таго, як адгучалі апошнія акорды. Здаецца, сам Караткевіч нябачна прысутнічаў у гэты вечар сярод сваіх сяброў і прыхільнікаў.

АФІША
Да 20-годдзя беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін

2 красавіка 2012 г. ў ратушы адчынілася фотавыстава, прысвечаная 20-годдзю беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін, падрыхтаваная Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Беларусь і Кітай – маюць сваю шматвяковую гісторыю, сваю культуру і традыцыі, аднак моцныя сяброўскія адносіны толькі сёння набываюць сваю сілу. 20 студзеня 1992 г. краіны афіцыяльна ўстанавілі дыпламатычныя адносіны. На працягу 20 гадоў абедзве [...]

ІV Нацыянальная выстаўка наіўнага мастацтва “INSITA – 2012”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала

З 3 красавіка па 5 мая 2012 года у Музеі Марка Шагала, Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і Віцебскім абласным краязнаўчым музеі праходзе ІV Нацыянальная выстаўка наіўнага мастацтва “INSITA – 2012”. Наіўнае мастацтва, альбо мастацтва insita (прыроджанае) з'яўляюцца часткай больш шырэйшага паняцця мастацтва прымітыва (першаснага, архаічнага, дакласічнага). У экспазіцыях трох раздзелаў суседнічаюць творы як [...]

Мастацкія школы Еўропы

У віцебскім Мастацкім музеі працягваецца ажыццяўленне праекта “Мастацкія школы Еўропы”. З 15 сакавіка па 5 красавіка 2012 года у наведвальнікаў музея ёсць магчымасць пазнаёміцца з творчасцю двух выкладчыкаў знакамітай Строганаўскай акадэміі. Выстава “МОЯ СТРАНА” прадстаўляе творы мастака, члена Саюза мастакоў Расіі, дацэнта кафедры акадэмічнага малюнка Радзівонава Андрэя Ягоравіча. У экспазіцыю ўвайшлі акварэльныя пейзажы. Лісты спакойныя [...]