Экспазіцыя
Стражытны Віцебск
(археалагічная экспазіцыя)
Экспазіцыя размешчаная ў дзвюх залах (агульная плошча 67 кв. м) першага паверха ратушы. У іх экспануецца каля 1000 сапраўдных прадметаў, знойдзеных падчас археалагічных раскопак. Самаму старажытнаму з іх (не улічваючы каменнай сякеры ІІ тыс да н.э., якая выкарыстоўвалася ў якасці амулета-абярэга) 2500 гадоў, самаму маладому – 600. Яны распавядаюць аб тым, як з'явіўся і развіваўся Віцебск – ад першага ўмацаванага гарадзішча на Замкавай гары, да ўключэння ў склад Вялікага княства Літоўскага (XIV ст.).
Абаронцы Айчыны
Выстава «Абаронцы Айчыны» распавядае аб гераічнай барацьбе саветскіх ваяроў, падпольшчыкаў, партызан, жыхароў Віцебску на падставе сапраўдных дакументаў і матэрыялаў, якія прадстаўленыя ў чатырох залах экспазіцыі.
Віцебшчына апынулася ў цэнтры падзей Вялікай Айчыннай вайны. Фатаграфіі ваяроў, апалчэнцаў, усё афармленне першай залы экспазіцыі дазваляюць даведацца аб баявых дзеяннях, якія адбываліся на пачатку ліпеня 1941 г. пад Віцебскам. Наступная старонка – перыяд акупацыі.
Змяніліся выгляд гораду і жыццё гараджан. Будынкі дамоў стракацелі загадам «Забараняецца...», «Будзе растраляны... павешыны...», аб лагерах смерці, якіх у Віцебску было пяць, сведчаць замалёўкі «Гета ў Віцебску», нашыўкі вязняў, прылады для катаванняў, унутраны выгляд барака смерці 5-ы полкі. У першыя месяцы акупацыі стала дзейнічаць віцебскае падполле, і экспазіцыя прадстаўлена трыма блокамі фатаздымкаў, якія распавядаюць аб барацьбе падпольшчыкаў.
Неацэнную ролю ў знішчэнні ворага адыграў партызанскі рух. У экспазіцыі – фатаздымкі, асабістыя рэчы, прадметы побыту, вопратка, дакументы, якія дазваляюць адлюстраваць жыццё партызана, а таксама прадметы, якія выкарыстоўваліся ў баявых аперацыях: вугальная міна, зброя, сярод якой самаробныя аўтамат і граната.
У экспазіцыі знаходзіцца інфармацыя аб Героях Савецкага Саюза – удзельніках вызвалення Віцебску і выхадцах гораду, фатаздымкі, узнагароды, сцягі, савецкая і нямецкая зброя. Тэмы, прадастаўленыя на выставе, наступныя: абарона Віцебску ўлетку 1941 г., віцебскае падполле, партызанскі рух, Віцебск у перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі, аперацыя «Багратыён» і вызваленне Віцебску. У адным з залаў экспазіцыі сабраныя жывапісныя і скульптурныя творы – выявы Герояў Савецкага Саюза з Віцебшчыны.
Музей памяці патрыётаў Віцебшчыны 1941—1944 гг.
Экспазіцыя размешчаная нездалёк ад ратушы ў падвалах будынку Віцебскай духоўнай вучэльні, у якой падчас нямецка-фашыстскай акупацыі Віцебску, а менавіта са жніўня 1941 г. па снежань 1943 г., размяшчалася аператыўная каманда службы бяспекі (СД-9). На верхніх паверхах будынку размяшчаліся кабінеты, дзе вяліся катаванні і допыты, у падвалах знаходзіліся камеры для вязняў. Па няпоўным дадзеным толькі за перыяд з 18 ліпеня па 18 снежня 1942 г. праз вязніцу СД прайшло 3026 чалавек. У адрэстаўраваных камерах прадстаўленыя фотадакументальныя матэрыялы аб героях віцебскага падполля: В. Харужай, С. Панковай, Е. Суранавай, Л. Бярокінай, А. Ермаковіч, Р. Шыраковай, Э. Грабянькове, Л. Марчанка і інш.

