«Шлях мастака» Уладзіміра Кухарава

Мастацкі музей, з 19 снежня

Уладзімір Іванавіч Кухараў — адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў слаўнай Віцебскай мастацкай школы. У 1938 г. ён скончыў Віцебкую мастацкую вучэльню, са сцен каторай выйшлі ўсе вядучыя майстры беларускага выяўленчага мастацтва.

Мастак нарадзіўся на Віцебшчыне ў 1916 г., у невялікай вёсцы Задзетуні Суражскага раёну. І больш за паўстагоддзя аддаваў свой талент роднаму краю. Больш за 700 палотнаў было створана У.І.Кухаравым за гады жыцця. Вельмі значны ўнёсак мастак зрабіў, найперш, у развіццё беларускага рэалістычнага партрэта, з якім найчасцей атаясамляецца. З-пад яго пэндзля выйшла цэлая галерэя партрэтаў, як знакамітых землякоў, так і звычайных працаўнікоў: Вера Харужая, Францыск Скарына, Янка Купала, Марк Шагал, Канстанцін Заслонаў, акторы Шмакаў і Куляшоў, прафесар Даўгяла.

За гады творчай дзейнасці У.І.Кухарава ў яго майстэрні паўстала немала пейзажаў і па-сапраўднаму эпічных карцін: “Віцебшчына, 1941-ы”, “Балада аб жанчыне”, “Рэквіем”, “Віцебск тысячагадовы”, “Беларуская восень”, “Блакітная раніца”, “Летні дзень”.

Працы У.І.Кухарава экспанваліся на больш чым 300 мастацкіх выставах. Неаднаразова яго творы экспанваліся на выставах у Германіі, Польшчы, Літве, Латвіі, Італіі, Японіі. Больш за 200 твораў мастакоў былі набытыя і знаходзяцца ва ўсіх вядучых музеях краіны і за яе межамі, а таксама ў прыватных калекцыях у Швецыі, Германіі, Францыі, Ізраілі, ЗША. Больш за сотню прац мастак бязвыплатна перадаў музеям, палацам, школам, царкве.

Шмат якія творы мастака рэпрадуцыраваныя ў разнастайных мясцовых і замежных выданнях. Каталогі прац мастака знаходзяцца ў штаб-кватэры ЮНЭСКА ў Парыжы. Уладзімір Іванавіч Кухараў, як педагог, быў адным з першых, хто знаходзіўся ля вытокаў станаўлення і развіцця выяўленчага мастацтва на Віцебшчыне ў пасляваенны перыяд. На яго творчасці вучыліся многія маладыя майстры, якія ўжо атрымалі вядомасць мастакоў.

На выставе ў Мастацкім музеі шырокай грамадскасці будуць прадстаўленыя жывапісныя і графічныя працы мастака, а таксама асабістыя мальберт, фатаздымкі і каталогі Уладзіміра Кухарава. Адкрыццё адбудзецца 19 снежня, а 16-й гадзіне ў 27-28 залах . Даведкі па тэлефоне: 36-45-41.

Паводле: Леанід Дзягілеў, Галіна Вогулева

АФІША
Да 20-годдзя беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін

2 красавіка 2012 г. ў ратушы адчынілася фотавыстава, прысвечаная 20-годдзю беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін, падрыхтаваная Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Беларусь і Кітай – маюць сваю шматвяковую гісторыю, сваю культуру і традыцыі, аднак моцныя сяброўскія адносіны толькі сёння набываюць сваю сілу. 20 студзеня 1992 г. краіны афіцыяльна ўстанавілі дыпламатычныя адносіны. На працягу 20 гадоў абедзве [...]

ІV Нацыянальная выстаўка наіўнага мастацтва “INSITA – 2012”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала

З 3 красавіка па 5 мая 2012 года у Музеі Марка Шагала, Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і Віцебскім абласным краязнаўчым музеі праходзе ІV Нацыянальная выстаўка наіўнага мастацтва “INSITA – 2012”. Наіўнае мастацтва, альбо мастацтва insita (прыроджанае) з'яўляюцца часткай больш шырэйшага паняцця мастацтва прымітыва (першаснага, архаічнага, дакласічнага). У экспазіцыях трох раздзелаў суседнічаюць творы як [...]

Мастацкія школы Еўропы

У віцебскім Мастацкім музеі працягваецца ажыццяўленне праекта “Мастацкія школы Еўропы”. З 15 сакавіка па 5 красавіка 2012 года у наведвальнікаў музея ёсць магчымасць пазнаёміцца з творчасцю двух выкладчыкаў знакамітай Строганаўскай акадэміі. Выстава “МОЯ СТРАНА” прадстаўляе творы мастака, члена Саюза мастакоў Расіі, дацэнта кафедры акадэмічнага малюнка Радзівонава Андрэя Ягоравіча. У экспазіцыю ўвайшлі акварэльныя пейзажы. Лісты спакойныя [...]