У Віцебску адкрылася выстава твораў Язэпа Драздовіча

Адразу дзве адметныя падзеі адбыліся 24 лістапада ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. Да адкрыцця выставы твораў Язэпа Драздовіча прымеркавалі прэзентацыю кнігі “Язэп Драздовіч: “Прыйдзе час...

У экспазіцыі каля 30 прац — маляваныя дываны, жывапіс, графіка. Усё гэта захоўваецца ў Германавіцкім музеі культуры. Паводле дырэктара абласнога краязнаўчага музея Глеба Савіцкага, правінцыяльныя музеі накшталт гэтага — сапраўдная скарбонка:

— Часам мы вельмі скептычна адносімся да таго, што знаходзіцца ў рэгіянальных калекцыях. Нам здаецца: ну што там можа быць у нейкай вёсачцы, у тым ці іншым раённым цэнтры? Але на самой справе гэтыя калекцыі часам не саступаюць сур’ёзным дзяржаўным калекцыям. Вось вы зараз бачыце, што многія гэтыя творы — каштоўнасць сур’ёзнага нацыянальнага музея.

Кніга “Язэп Драздовіч: “Прыйдзе час...” – гэта зборнік матэрыялаў, прысвечаных 120-годдзю з дня нараджэння мастака. У зборнік увайшлі матэрыялы другіх Драздовічаўскіх навуковых чытанняў, навуковыя артыкулы, спецыяльна напісаныя для гэтага зборніка, а таксама маладаступныя альбо неапублікаваныя раней матэрыялы пра жыццё і творчасць мастака. У прыватнасці, у скарочаным варыянце апублікаваныя малавядомыя тэксты краязнаўцы з Германавіч Міхася Райчонка, які заўчасна пайшоў з жыцця.

Кіраўніца грамадскага культурна-асветніцкага цэнтру імя Язэпа Драздовіча Ада Райчонак збірала грошы на выданне кнігі некалькі год. Нарэшце з дапамогай спонсараў выданне пабачыла свет. Спадарыня Райчонак упэўнена, што імя Язэпа Драздовіча — мастака, скульптара, этнографа — павінна стаць на адзін узровень з імем Марка Шагала:

— Нашыя пленэры называюцца Драздовіцкімі, хаця яны прысвечаны выбітным сынам Беларусі. Мы правялі ўжо 17 пленэраў, і у нас ёсць свая мастацкая галерэя, дзе ўжо 187 карцін. І я думаю, што мы і надалей будзем працаваць над тым, каб імя Язэпа Драздовіча стаяла так, як і Марка Шагала.

Еўрапейскае радыё для Беларусі

АФІША
Да 20-годдзя беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін

2 красавіка 2012 г. ў ратушы адчынілася фотавыстава, прысвечаная 20-годдзю беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін, падрыхтаваная Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Беларусь і Кітай – маюць сваю шматвяковую гісторыю, сваю культуру і традыцыі, аднак моцныя сяброўскія адносіны толькі сёння набываюць сваю сілу. 20 студзеня 1992 г. краіны афіцыяльна ўстанавілі дыпламатычныя адносіны. На працягу 20 гадоў абедзве [...]

ІV Нацыянальная выстаўка наіўнага мастацтва “INSITA – 2012”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала

З 3 красавіка па 5 мая 2012 года у Музеі Марка Шагала, Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і Віцебскім абласным краязнаўчым музеі праходзе ІV Нацыянальная выстаўка наіўнага мастацтва “INSITA – 2012”. Наіўнае мастацтва, альбо мастацтва insita (прыроджанае) з'яўляюцца часткай больш шырэйшага паняцця мастацтва прымітыва (першаснага, архаічнага, дакласічнага). У экспазіцыях трох раздзелаў суседнічаюць творы як [...]

Мастацкія школы Еўропы

У віцебскім Мастацкім музеі працягваецца ажыццяўленне праекта “Мастацкія школы Еўропы”. З 15 сакавіка па 5 красавіка 2012 года у наведвальнікаў музея ёсць магчымасць пазнаёміцца з творчасцю двух выкладчыкаў знакамітай Строганаўскай акадэміі. Выстава “МОЯ СТРАНА” прадстаўляе творы мастака, члена Саюза мастакоў Расіі, дацэнта кафедры акадэмічнага малюнка Радзівонава Андрэя Ягоравіча. У экспазіцыю ўвайшлі акварэльныя пейзажы. Лісты спакойныя [...]