У Віцебску праходзіць выстава твораў Язэпа Драздовіча

У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі ўпершыню праходзіць выстава арыгінальных прац вядомага беларускага мастака, скульптара, этнографа, пісьменніка, настаўніка Язэпа Драздовіча.

Гэта каля 30 твораў, сярод якіх знакамітыя драздовічаўскія “маляваныя дываны”, а таксама жывапіс, графіка і прыкладное мастацтва.Усе гэтыя творы захоўваюцца ў Германавіцкім музеі культуры і побыту (Шаркаўшчынскі раён). І для Віцебска, дзе ў фондах краязнаўчага музея няма ніводнай арыгінальнай працы Драздовіча, гэта экспазіцыя стала вялікай культурнай падзеяй і магчымасцю для ягоных жыхароў пазнаёміцца са спадчынай творцы, імя якога побач з Маркам Шагалам увайшло ў кнігу “100 лепшых мастакоў свету”.

Выстава будзе доўжыцца яшчэ месяц. На яе адкрыцці адбылася прэзентацыя навуковага выдання “Язэп Драздовіч: “Прыйдзе час…”, выхад якога ў свет быў прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння мастака. Кніга падрыхтавана па ініцыятыве культурна-асветніцкага цэнтра імя Я.Драздовіча ў Германавічах.

Яна Ільіна, Народныя навіны Віцебска

АФІША
Да 20-годдзя беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін

2 красавіка 2012 г. ў ратушы адчынілася фотавыстава, прысвечаная 20-годдзю беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін, падрыхтаваная Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Беларусь і Кітай – маюць сваю шматвяковую гісторыю, сваю культуру і традыцыі, аднак моцныя сяброўскія адносіны толькі сёння набываюць сваю сілу. 20 студзеня 1992 г. краіны афіцыяльна ўстанавілі дыпламатычныя адносіны. На працягу 20 гадоў абедзве [...]

ІV Нацыянальная выстаўка наіўнага мастацтва “INSITA – 2012”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала

З 3 красавіка па 5 мая 2012 года у Музеі Марка Шагала, Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і Віцебскім абласным краязнаўчым музеі праходзе ІV Нацыянальная выстаўка наіўнага мастацтва “INSITA – 2012”. Наіўнае мастацтва, альбо мастацтва insita (прыроджанае) з'яўляюцца часткай больш шырэйшага паняцця мастацтва прымітыва (першаснага, архаічнага, дакласічнага). У экспазіцыях трох раздзелаў суседнічаюць творы як [...]

Мастацкія школы Еўропы

У віцебскім Мастацкім музеі працягваецца ажыццяўленне праекта “Мастацкія школы Еўропы”. З 15 сакавіка па 5 красавіка 2012 года у наведвальнікаў музея ёсць магчымасць пазнаёміцца з творчасцю двух выкладчыкаў знакамітай Строганаўскай акадэміі. Выстава “МОЯ СТРАНА” прадстаўляе творы мастака, члена Саюза мастакоў Расіі, дацэнта кафедры акадэмічнага малюнка Радзівонава Андрэя Ягоравіча. У экспазіцыю ўвайшлі акварэльныя пейзажы. Лісты спакойныя [...]