ВІЦЕБСКІЯ СТАРАЖЫТНАСЦІ — 2009

У рамках святкавання 50-годдзя знаходкі берасцяной граматы і 150-годдзя з дня нараджэння А. Р. Брадоўскага 22 – 23 кастрычніка 2009 года ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адбылася навуковая канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел гісторыкі, археолагі, краязнаўцы, архівісты, супрацоўнікі музеяў, студэнты і аспіранты, якія прадстаўлялі навуковыя і музейныя ўстановы Беларусі і Латвіі.

Даклады, якія прагучалі на канферэнцыі, былі прысвечаны апошнім вынікам археалагічных даследаванняў на Віцебшчыне, важным пытанням вывучэння гістарычнай спадчыны, сацыяльна-палітычнага, эканамічнага і культурнага развіцця рэгіёну, гісторыі развіцця музейнай справы і краязнаўства.

Віцебскія старажытнасці : матэрыялы навук. канф., прысвеч. 50-годдзю знаходкі берасцяной граматы ў Віцебску і 150-годдзю з дня нараджэння А. Р. Брадоўскага, 22 – 23 кастр. 2009 г. , Віцебск / рэдкал. Г. У. Савіцкі [і інш.]. – Мінск : Медысонт, 2010. – 320 с.

Спампаваць тут

АФІША
Да 20-годдзя беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін

2 красавіка 2012 г. ў ратушы адчынілася фотавыстава, прысвечаная 20-годдзю беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін, падрыхтаваная Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Беларусь і Кітай – маюць сваю шматвяковую гісторыю, сваю культуру і традыцыі, аднак моцныя сяброўскія адносіны толькі сёння набываюць сваю сілу. 20 студзеня 1992 г. краіны афіцыяльна ўстанавілі дыпламатычныя адносіны. На працягу 20 гадоў абедзве [...]

ІV Нацыянальная выстаўка наіўнага мастацтва “INSITA – 2012”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала

З 3 красавіка па 5 мая 2012 года у Музеі Марка Шагала, Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і Віцебскім абласным краязнаўчым музеі праходзе ІV Нацыянальная выстаўка наіўнага мастацтва “INSITA – 2012”. Наіўнае мастацтва, альбо мастацтва insita (прыроджанае) з'яўляюцца часткай больш шырэйшага паняцця мастацтва прымітыва (першаснага, архаічнага, дакласічнага). У экспазіцыях трох раздзелаў суседнічаюць творы як [...]

Мастацкія школы Еўропы

У віцебскім Мастацкім музеі працягваецца ажыццяўленне праекта “Мастацкія школы Еўропы”. З 15 сакавіка па 5 красавіка 2012 года у наведвальнікаў музея ёсць магчымасць пазнаёміцца з творчасцю двух выкладчыкаў знакамітай Строганаўскай акадэміі. Выстава “МОЯ СТРАНА” прадстаўляе творы мастака, члена Саюза мастакоў Расіі, дацэнта кафедры акадэмічнага малюнка Радзівонава Андрэя Ягоравіча. У экспазіцыю ўвайшлі акварэльныя пейзажы. Лісты спакойныя [...]