ВЫСТАВА «БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ АБРАЗЫ»

з 1 ліпеня па 1 верасня

На выставе з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту прадстаўлена звыш 30 унікальных народных абразоў Заходняга і Усходняга Палесся, Падняпроўя XIX – п.XX стагоддзяў. Народныя абразы, багатая спадчына якіх арганічна знітоўвае розныя этнічныя і канфесійныя традыцыі, характарызуе сінтэз кананічнага візантыйскага іканапісу, заходнееўрапейскага сакральнага жывапісу і прыёму народнага дэкаратыўнага мастацтва.

Багаты свет біблейскіх падзей адлюстраваны на абразах “Нараджэнне Хрыста”, “Каранаванне Дзевы Марыі”, “Бог Саваоф”, “Святая сям’я”, “Маці Божая з Іісусам Хрыстом і Іаанам Хрысціцелем”.

Сваё асаблівае месца займае іканаграфія святых. Можна казаць, што ў кожным рэгіёне, ці, нават, у асобнай сям'е былі свае, асабліва шанаваныя святыя. Да іх і ставіліся з асобай павагай, як да самых блізкіх і старэйшых родзічаў. Кожны такі абраз меў сваё практычнае месца і значэнне ў жыцці вясковага жыхара і перадаваўся з пакалення ў пакаленне. Часта абразы, якія страцілі з часам свае фарбы, гаспадары самі, як маглі, абнаўлялі, запісвалі выяву, якая сцёрлася, новым вобразам. Сярод святых вельмі шанаванымі былі Святы Мікалай Чудатворац, Святыя Варвара Пакутніца і Параскева, аб заступніцтве якіх прасілі ў штодзённых патрэбах, аб ласцы, добрай смерці, дапамозе ў жаночай долі.

Абраз – гэта невербальны тэкст. Прачытанне гэтага тэксту розніцца ў залежнасці ад бачання ізографа, традыцый іканапісных школ, прыёмаў і тэхнікі, якія ўзнікалі і змяніліся на працягу стагоддзяў.

Беларускі народны абраз – гэта асаблівы пласт народнай культуры і іканапіснага мастацтва. Гэта не толькі свет вечнага, але і нашага мінулага, нашай гісторыі, каштоўная гістарычная і духоўная крыніца.

Выстава будзе працаваць з 1 ліпеня па 1 верасня 2010 г. у Ратушы.

АФІША
Да 20-годдзя беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін

2 красавіка 2012 г. ў ратушы адчынілася фотавыстава, прысвечаная 20-годдзю беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін, падрыхтаваная Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Беларусь і Кітай – маюць сваю шматвяковую гісторыю, сваю культуру і традыцыі, аднак моцныя сяброўскія адносіны толькі сёння набываюць сваю сілу. 20 студзеня 1992 г. краіны афіцыяльна ўстанавілі дыпламатычныя адносіны. На працягу 20 гадоў абедзве [...]

ІV Нацыянальная выстаўка наіўнага мастацтва “INSITA – 2012”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала

З 3 красавіка па 5 мая 2012 года у Музеі Марка Шагала, Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і Віцебскім абласным краязнаўчым музеі праходзе ІV Нацыянальная выстаўка наіўнага мастацтва “INSITA – 2012”. Наіўнае мастацтва, альбо мастацтва insita (прыроджанае) з'яўляюцца часткай больш шырэйшага паняцця мастацтва прымітыва (першаснага, архаічнага, дакласічнага). У экспазіцыях трох раздзелаў суседнічаюць творы як [...]

Мастацкія школы Еўропы

У віцебскім Мастацкім музеі працягваецца ажыццяўленне праекта “Мастацкія школы Еўропы”. З 15 сакавіка па 5 красавіка 2012 года у наведвальнікаў музея ёсць магчымасць пазнаёміцца з творчасцю двух выкладчыкаў знакамітай Строганаўскай акадэміі. Выстава “МОЯ СТРАНА” прадстаўляе творы мастака, члена Саюза мастакоў Расіі, дацэнта кафедры акадэмічнага малюнка Радзівонава Андрэя Ягоравіча. У экспазіцыю ўвайшлі акварэльныя пейзажы. Лісты спакойныя [...]