Выстава касцюмаў нацыянальных меншасцей Кітая «Хай квітнеюць сто кветак...»

У Віцебскім абластным краязнаўчым музее адбылося адкрыцце незвычайнай выставы кастюмаў нацыянальных меншасцей Кітая «Хай квітнеюць сто кветак...».

Кітай – шматнацыянальная дзяржава са старажытнай гісторыяй, краіна, якая зачароўвае сваёй нестандартнасцю, краіна сучасных тэхналогій, існуючых у гармоніі з багатай унікальнай гістарычнай спадчынай.

У Кітае жывуць каля 55 розных народнасцей – кожная са сваімі збычаямі, нацыянальнымі касцюмамі і, у большасці выпадку, з асабістай мовай. Але пры ўсёй іх разнастайнасці і багацці культурных традыцый, гэтыя народнасці складаюць 7 % насельніцтва краіны. Нацыянальные меншасці жывуць у розных геаграфічных і кліматычных умовах гэта вялікія раўніны і стэпі, магутныя горы і пустыні, тайга і вільготные лясы.

Гісторыя касцюма са старажытных часоў з′яўляецца свайго рода люстэркам, у якім адлюстроўваецца мінулае кожнага народа, яго нацыянальная спецыфіка, цесна звязаная з культурай і гісторыяй.

На выставе можна ўбачыць касцюмы народнасцей Лі, І, Ва, Ну, Пуі, Мань, Бай, Хані, Яо, Лісу, Лаху, Туцзя, Цзінпо, Гаошань, Гелао, Пумі, Булан, Дун, Дейбаі и іншых. Так сама можна азнаёміцца з гісторыяй, правіламі нашэння, функцыянальным вызначеннем нацыянальнага адзення. Прадстаўленыя касцюмы выкананы з натуральных тканін, аздоблены багатай вышыўкай і аздабленнем.

Выстава прадстаўлена Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, прымеркавана да 20- годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.

У рамках выставы кітайскія студэнты, якія навучаюцца ва універсітэтах г. Віцебска, пазнаёмяць усіх жадаюцых з музычнай культурай Кітая.

Выстава будзе экспанавацца да 29 лютага 2012 года.

Кантактны тэлефон 360587

АФІША
Да 20-годдзя беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін

2 красавіка 2012 г. ў ратушы адчынілася фотавыстава, прысвечаная 20-годдзю беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін, падрыхтаваная Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Беларусь і Кітай – маюць сваю шматвяковую гісторыю, сваю культуру і традыцыі, аднак моцныя сяброўскія адносіны толькі сёння набываюць сваю сілу. 20 студзеня 1992 г. краіны афіцыяльна ўстанавілі дыпламатычныя адносіны. На працягу 20 гадоў абедзве [...]

ІV Нацыянальная выстаўка наіўнага мастацтва “INSITA – 2012”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала

З 3 красавіка па 5 мая 2012 года у Музеі Марка Шагала, Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і Віцебскім абласным краязнаўчым музеі праходзе ІV Нацыянальная выстаўка наіўнага мастацтва “INSITA – 2012”. Наіўнае мастацтва, альбо мастацтва insita (прыроджанае) з'яўляюцца часткай больш шырэйшага паняцця мастацтва прымітыва (першаснага, архаічнага, дакласічнага). У экспазіцыях трох раздзелаў суседнічаюць творы як [...]

Мастацкія школы Еўропы

У віцебскім Мастацкім музеі працягваецца ажыццяўленне праекта “Мастацкія школы Еўропы”. З 15 сакавіка па 5 красавіка 2012 года у наведвальнікаў музея ёсць магчымасць пазнаёміцца з творчасцю двух выкладчыкаў знакамітай Строганаўскай акадэміі. Выстава “МОЯ СТРАНА” прадстаўляе творы мастака, члена Саюза мастакоў Расіі, дацэнта кафедры акадэмічнага малюнка Радзівонава Андрэя Ягоравіча. У экспазіцыю ўвайшлі акварэльныя пейзажы. Лісты спакойныя [...]