Выстава жывапісу Ўладзіміра Восіпава

Да ўвагі наведвальнікаў творы мастака, напісаныя ў перыяд 2000—2011 гадоў, поўныя сімвалічнай вобразнасці, развагі над праблемамі чалавечага быцця і чалавечых узаемаадносін. Уладзімір Восіпаў – сябра Таварыства вольных мастакоў Санкт-Пецярбурга з 1988 года, сябра Беларускага Саюза Мастакоў з 2007 года, працуе ў станковым жывапісе, ў жанрах нацюрморта і тэматычнай карціны, звяртаецца да рэлігійных сюжэтаў і міфалогіі. Выпускнік мастацка-графічнага факультэта Віцебскага педінстытута (1979), факультэта тэорыі і гісторыі мастацтва Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў (1993) творча працуе і выкладае на кафедры выяўленчага мастацтва ВДУ імя П.М.Машэрава.

Творы Уладзіміра Восіпава маюць яркі інтэлектуальны імпульс, таму кожны зацікаўлены глядач зможа з захапленнем супаставіць аўтарскую задумку і ўласныя разважанні. Фактурны жывапіс і разнастайныя кампазіцыйныя прыёмы – характэрная рысы твораў гэтага мастака. Работа “Горад” сімвалізуе прастору чалавечага быцця ў касмічным маштабе. Шматзначначнасць паняцця “прастора” падкрэсліваюць геаметрычныя і колеравыя метафары. Геаметрызаваная кампазіцыя “Більярд” перадае гледачу адчуванне апантанасці гульнёй. “Працэсар” – сучаснае алегарычнае разважанне мастака наконт гульняў розуму чалавека і машыны. Розныя выяўленчыя задачы колера дэманструе палатно “Кактус”. У творах “Вугал”, “Стары дом”, «Калодзеж шчасця» фармалістычныя пошукі кампазіцыі пераплеценыя з элементамі народнага мастацтва, сімволікай іканапісу (геаметрыя крыжа, сферычная зваротная перспектыва). Бярвяны вугал зруба, крыж з рушнікоў і вугал франтона даха, «конік», утвараюць «стралу» чалавечых памкненняў да Бога, чый вобраз пазначаны ззяннем і крыжам-“лесвіцай” паміж зямлёй і небам. Палатно гучыць як малітва аб абароне чалавечай прасторы. Творы “Стары дом”, “Калодзеж шчасця” дэманструюць прыём выкарыстання некалькіх крыніц святла і некалькіх ракурсаў агляду адначасова. Творы “Пацір”, “Кораб”, “Ранішняя кава”, “Браціна” аб’ядноўвае ідэя супастаўлення ўзнёслага і звычайнага ў дзеяннях людзей. Твор “Пацір” – гэта сустрэча бясконцага духоўнага з матэрыальным зямным. Палатно “Кораб” – метафарычны зварот да скрытых і яўных матываў людзей. Нацюрморт “Ранішняя кава” ставіць звычайную штодзённую працэдуру на адзін узровень з абрадавай дзеяй. Да такой высновы прыводзіць аналіз кампазіцыі твора, напісанага як алтарнае палатно.

Старажытную “Браціну” Уладзімір Восіпаў абраў ключавым творам выставы, змешчаным на афішы. Прадмет хатняга ўжытку, калі сям’я збіралася разам за сталом, раней асацыіраваўся з ідэяй яднання. Мастак сваім творам востра рэагуе на страту традыцый. Таму графічнае рашэнне твора “Браціна” мае аналогію з клавіятурай кампутэра, для карыстання якой няма патрэбы ў яднанні людзей. Такую думку падмацоўвае і выява яблыка на першым плане, як метафара адчуджэння паміж людзьмі.

Асабліва прываблівае твор “Восеньскае ахвяраванне”. Тут і прыгажосць спелай восені, і пераемнасць жыццёвага кругазвароту: з семечка прарастае плод, які дае новае пакаленне. Цэлае становіцца фрагментарным, а фрагменты пераўтвараюцца ў новае цэлае. Праз зямны кругазварот праступае ідэя вечнасці. “Восеньскае ахвяраванне”як бы акумулюе ў сабе агульнафіласофскі сэнс усёй выставы.

Выстава працуе з 21 кастрычніка па 15 лістапада 2011 года.

АФІША
Да 20-годдзя беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін

2 красавіка 2012 г. ў ратушы адчынілася фотавыстава, прысвечаная 20-годдзю беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін, падрыхтаваная Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Беларусь і Кітай – маюць сваю шматвяковую гісторыю, сваю культуру і традыцыі, аднак моцныя сяброўскія адносіны толькі сёння набываюць сваю сілу. 20 студзеня 1992 г. краіны афіцыяльна ўстанавілі дыпламатычныя адносіны. На працягу 20 гадоў абедзве [...]

ІV Нацыянальная выстаўка наіўнага мастацтва “INSITA – 2012”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала

З 3 красавіка па 5 мая 2012 года у Музеі Марка Шагала, Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і Віцебскім абласным краязнаўчым музеі праходзе ІV Нацыянальная выстаўка наіўнага мастацтва “INSITA – 2012”. Наіўнае мастацтва, альбо мастацтва insita (прыроджанае) з'яўляюцца часткай больш шырэйшага паняцця мастацтва прымітыва (першаснага, архаічнага, дакласічнага). У экспазіцыях трох раздзелаў суседнічаюць творы як [...]

Мастацкія школы Еўропы

У віцебскім Мастацкім музеі працягваецца ажыццяўленне праекта “Мастацкія школы Еўропы”. З 15 сакавіка па 5 красавіка 2012 года у наведвальнікаў музея ёсць магчымасць пазнаёміцца з творчасцю двух выкладчыкаў знакамітай Строганаўскай акадэміі. Выстава “МОЯ СТРАНА” прадстаўляе творы мастака, члена Саюза мастакоў Расіі, дацэнта кафедры акадэмічнага малюнка Радзівонава Андрэя Ягоравіча. У экспазіцыю ўвайшлі акварэльныя пейзажы. Лісты спакойныя [...]